BE RU EN

Беларусы перапраўлялі цыгарэты ў Літву і Польшчу на дронах

  • 12.01.2019, 13:20

У Гарадзенскай вобласці затрымалі вытворцаў «дронаў-кантрабандыстаў».

Некалькі чалавек выраблялі і рэалізоўвалі беспілотныя лятальныя апараты, якія, у тым ліку, дапамагалі перамяшчаць кантрабандныя цыгарэты праз мяжу. Кліентаў шукалі праз інтэрнэт. Іх затрымалі, паведамляе ТРК «Гродно».

Была праведзеная праверачная закупка. Кошт грузавога дрону - 7200 даляраў, грузападымальнасць - 20 кг (прыкладна 80 блокаў цыгарэт), далёкасць палёту - 10 кіламетраў. Кіраванне ажыццяўляецца праз ноўтбук і GPS-навігацыю. Падчас закупкі прадаўца затрымалі.

Пасля ўсталявалі і пакупнікоў тэхнікі, тыя перамяшчалі цыгарэты праз мяжу з Беларусі ў краіны Еўразвязу - Польшчу і Літву.

На сённяшні дзень распачатая крымінальная справа за замах на незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Вытворцам «дронаў-кантрабандыстаў» пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны