BE RU EN

ЗША афіцыйна падтрымалі ўкраінскую аўтакефалію

  • 11.01.2019, 10:28

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа выступіў з заявай.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэа выказаў падтрымку Украіне з нагоды стварэння адзінай памеснай царквы. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Дзярждэпу ад 10 студзеня, паведамляе liga.net.

Пампэа адзначыў, што ЗША падтрымліваюць рэлігійную свабоду, у тым ліку права сябраў рэлігійных груп практыкаваць сваю рэлігію без вонкавага ўмяшальніцтва.

"Мы вітаем заяву мітрапаліта Епіфанія аб тым, што Праваслаўная царква Украіны з'яўляецца адкрытай для ўсіх праваслаўных, і заахвочваем распаўсюджванне ўрадам і царкоўнымі іерархамі ідэі памяркоўнасці і павагі да свабоды сябраў ўсіх рэлігійных аб'яднанняў вызнаваць рэлігію так, як яны лічаць патрэбным", - гаворыцца ў заяве Пампэа.

5 студзеня ў Канстанцінопалі патрыярх Варфаламей падпісаў Томас аб аўтакефаліі для Праваслаўнай царквы ва Украіне, а 6 студзеня рукапісную версію дакумента афіцыйна ўручылі кіраўніку ПЦУ мітрапаліту Епіфанію.

Апошнія навіны