BE RU EN

Марозава выбіла Сабаленку з парнага разраду на турніры ва Ухані

  • 25.09.2018, 19:05

У парным разрадзе сышліся дуэты двух беларусак.

Беларуска Лідзія Марозава ў дуэце з японкай Сюко Аояма выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ва Ухані з прызавым фондам 2,7 мільёна даляраў, піша «Прессбол».

У матчы 1/8 фіналу дзяўчаты былі мацнейшыя ў дзвюх партыях яшчэ адной беларускі Арыны Сабаленкі і латвійкі Алены Астапенкі - 6:4, 6:2.

Такім чынам, першая ракетка краіны Сабаленка сканцэнтруецца на выступе ў адзіночным разрадзе. Раней яна перамагла Эліну Світоліну і выйшла ў трэцяе кола турніру ва Ухані.

Апошнія навіны