BE RU EN

За крэсла прэзідэнта Грузіі пазмагаюцца 25 кандыдатаў

  • 24.09.2018, 9:44

Дзейны прэзідэнт Георгій Маргвелашвілі кандыдатуру не выстаўляў.

У прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі, прызначаных на 28 кастрычніка, возьмуць удзел 25 кандыдатаў.

Пра гэта паведаміла ў нядзелю на брыфінгу прэс-спікер ЦВК Грузіі Ганна Мікеладзэ, інфармуе "Новости-Грузия".

19 з 25 кандыдатаў прадстаўленыя палітычнымі партыямі, шэсць - ініцыятыўнымі групамі. Для атрымання дазволу на ўдзел у выбарах кожны кандыдат у прэзідэнты павінен падаць подпісы не менш за 25 тысяч 923 выбарцаў.

Усяго для рэгістрацыі ў ЦВК звярнуліся 46 чалавек. 21 кандыдату было адмоўлена з розных прававых падстаў, патлумачыла Мікеладзэ.

Што да зарэгістраваных 25 кандыдатаў, да 16 кастрычніка яны маюць права пісьмова звярнуцца ў ЦВК з просьбай аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў.

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў - незалежны кандыдат, былы кіраўнік МЗС Саламе Зурабішвілі, якую падтрымала кіроўная партыя «Грузінская мара». Раней яна заявіла, што свайго кандыдата ў прэзідэнты вылучаць не будзе.

Сярод іншых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла - кандыдат ад былой кіроўнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» экс-кіраўнік МЗС Грыгол Вашадзэ, лідар Лейбарысцкай партыі Шалва Натэлашвілі, кандыдат ад партыі «Еўрапейская Грузія» Давід Бакрадзэ.

Дзейны прэзідэнт Георгій Маргвелашвілі не вылучаецца на выбарах.

Апошнія навіны