BE RU EN

У Віцебску пабудавалі крывы фантан за мільён даляраў

  • 23.09.2018, 16:37

Дарагі фантан ужо выключылі.

Ці то ўжо на зімоўку, ці то на рамонт - дарагі фантан у віцебскім парку Фрунзе выключылі. Зрэшты, яшчэ зусім нядаўна віцябляне маглі заўважыць дзіўнае функцыянаванне дэкарацыйнага элемента. Каламутная вада, недаробленыя фарсункі, адсутнасць кампазіцыі плыняў. Так выглядала праца фантана, здадзенага ў эксплуатацыю ўсяго толькі летась, паведамляе «Белсат».

Пад артыкулам з сайта «Народныя навіны Віцебска» карыстальнік, які падпісаўся «Аддзелам ідэалагічнай работы і спраў моладзі Віцебскага гарвыканкама», спяшаўся пераканаць, што фантан працаваў у рэжыме тэставання, а сума больш аднаго мільёна даляраў, названая раней у СМІ, з'яўляецца коштам добраўпарадкавання ўсяго парку.

Апошнія навіны