BE RU EN

Еўразвяз скліча экстраны саміт па Brexit

  • 20.09.2018, 18:35

Саміт запланаваны на 17-18 лістапада 2018 года.

Кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск у чацвер, 20 верасня, прыняў пастанову склікаць 17-18 лістапада 2018 года экстраны пазапланавы саміт Еўрапейскага звязу для абмеркавання выхаду Злучанага Каралеўства са складу еўрапейскага блока (Brexit), паведаміла дасведчаная крыніца ў дэлегацыі аднае з дзяржаў-сябраў Еўразвязу, якая возьме ўдзел у нефармальным саміце ЕЗ у аўстрыйскім Зальцбургу, паведамляе euronews.com са спасылкай на Reuters.

Афіцыйныя перамовы паміж Лонданам і Брусэлем пра ўмовы, на якіх Вялікабрытанія выйдзе з ЕЗ, пачаліся летам 2017 года. Яны павінны завяршыцца да лістапада гэтага года.

Пасля гэтага дасягнутую паміж Лонданам і Брусэлем угоду павінны ўхваліць Еўрапарламент і Вэстмінстэр. Сам Brexit будзе ажыццёўлены 29 сакавіка 2019 года.

Апошнія навіны