BE RU EN

Пад Слуцкам рой восаў напаў на сямейную пару

  • 14.09.2018, 13:01

Жанчына памерла.

Падрабязнасці таго, што здарылася «Кур'еру» распавялі ў Слуцкім РАСКА.

Муж і жонка - жыхары Слуцка. Яны прыехалі на лецішча ў Мялешкі, каб у летні час сачыць за гаспадаркай, збіраць ураджай.

Раніцай 12 верасня 63-гадовая Марыя варыла сочыва, ейны муж Міхаіл займаўся увіхаўся на двары. Каля хлява ляжала салома. Калі мужчына стаў яе разграбаць, з кучы вылецеў рой восаў. Яны напалі на мужчыну: 3 разы ўкусілі ў твар і 1 раз у руку.

Міхаіл прыйшоў да жонкі, распавёў аб тым, што здарылася. Адчуваў ён сябе нармальна, таму пайшоў далей займацца справамі па гаспадарцы.

Праз 10 хвілін ён убачыў, як за Марыяй, якая бяжыць з агарода, ляціць рой восаў. Яна адмахвалася касынкай, крычала, клікала на дапамогу. Мужчына схапіў дыхлафос і пабег да яе. Вос атрымалася разагнаць.

Марыі стала дрэнна, яна вярнулася на кухню і прысела на крэсла, зняўшы кофту. Восы ўкусілі жанчыну 4 разы ў вобласць грудзей, у жывот.

Праз 5 хвілін мужчына вярнуўся ў дом і ўбачыў, што ягоная жонка ляжыць на падлозе і ледзь дыхае. Ён спрабаваў напаіць яе вадой. Марыя не рэагавала. Міхаіл выклікаў лекара.

Прыехала вясковая «хуткая». Лекары вымералі жанчыне ціск, зрабілі ўкол. Але гэта не дапамагло. А 10-й ранку жанчына памерла. Слуцкія медыкі канстатавалі смерць жанчыны.

Паводле папярэдняй версіі, у Марыі была алергія і яна памерла ад анафілактычнага шоку. Дакладная прычына смерці будзе вядомая па выніках судмедэкспэртызы ў рамках праверкі.

У гэты ж дзень да Міхаіла прыехалі супрацоўнікі МНС. Яны акуратна спалілі кучу саломы разам з асіным гняздом.

Апошнія навіны