BE RU EN

Кіраўнік Берасцейскага аблсавета: У лютым людзі зноў выйдуць на Плошчу і зладзяць «вэрхал»

  • 22.08.2018, 8:28

Улады баяцца наступстваў дэкрэта №1 «аб дармаедах».

Пытанне аб рэалізацыі дэкрэта №1 («Аб садзейнічанні занятасці») абмяркоўвалася на пасяджэнні прэзідыума Берасцейскага аблсавета.

Як піша «Вечерний Брест», кіраўнік аблсавету Юрый Наркевіч нагадаў пра наступны лютым, калі, згодна з дэкрэтам №1, дзяржава павінна пачаць працэдуру спагнання сродкаў з непрацоўных працаздольных грамадзян на кампенсацыю выдаткаў іх сацыяльнай падтрымкі.

«Людзям пачнуць прыходзіць гэтыя лісты, і яны зноў выйдуць на плошчу. Зноў зробяць «вэрхал». Такую сітуацыю мы павінны апярэдзіць», - падкрэсліў Юрый Наркевіч.

У выніку надумалі актыўна інфармаваць беспрацоўных пра вакансіі. Вось толькі заробкі такія, што наўрад ці гэта можна назваць нармальнай працай.

Апошнія навіны