BE RU EN

Мужэнка назваў колькасць прарасейскіх наймітаў на Данбасе

  • 18.08.2018, 18:17

На часова акупаваным Данбасе знаходзяцца больш за 700 танкаў ваеўнікоў.

Начальнік Генштаба Віктар Мужэнка заявіў, што супраць Украіны на Данбасе цяпер ваюе 32 тысячы прарасейскіх наймітаў.

Пра гэта ён сказаў Бі-бі-сі Украіна.

"Агульная колькасць войскаў - блізу 32 тысячы чалавек. Больш за 700 танкаў, ёсць статыстыка аб колькасці гармат. Назіраем павелічэнне матэрыяльных запасаў. Уваходзяць калоны", - адзначыў Мужэнка.

16 жніўня 2018 Мужэнка заявіў, што УСУ рыхтуюцца да адбіцця поўнамаштабнай агрэсіі, прадугледжваецца дадатковае ўкамплектаванне вайсковых частак.

Апошнія навіны