BE RU EN

Новы кіраўнік Аршаншчыны назваў «дробяззю» тое, праз што Лукашэнка звольніў міністра

  • 17.08.2018, 20:22

За што ўсё ж такі звольнілі Анатоля Чорнага?

У першы дзень на новай пасадзе Ігар Ісачэнка наведаў інструментальны завод - прадпрыемства было першым на маршруце падчас візіту Лукашэнкі 14 жніўня, паведамляе tut.by.

Прыезд Лукашэнкі рабочыя дагэтуль успамінаюць. Распавядаюць, як ён правёў амаль 2 гадзіны на заводзе, хоць паводле пратакола быў запланаваны 40-хвілінны візіт.

На інструментальным заводзе кажуць, што недароблены дах - віна не кіраўніцтва завода. Як і бяздумны перанос - хай і часовы - часткі вытворчасці ў цёмнае сырое памяшканне.

- Мы супраціўляліся, але хто будзе слухаць, што такі крок павялічвае выдаткі часу і сіл? Ну, а вынік мы ўсе ўбачылі праз тэлевізар.

Ігар Ісачэнка растлумачыў, што дах на інструментальным заводзе - дробязь у параўнанні з планам мадэрнізацыі вытворчасці. А гэтае пытанне на прадпрыемстве - галоўнае.

- Мы з праекціроўшчыкамі ўжо вызначаемся па мадэрнізацыі і капітальным рамонце даху перш за ўсё. Таксама - па расчыстцы памяшканняў і рамонту іх пад станкі, якія павінны быць закуплены праз інавацыйны фонд Міністэрства прамысловасці, - сказаў новы кіраўнік Аршаншчыны.

Нагадаем, на нядаўняй нарадзе Лукашэнка накінуўся на міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага за тое, што той не адрамантаваў дах на Аршанскім інструментальным заводзе. Чыноўнік быў публічна звольнены.

Апошнія навіны