BE RU EN

Беларус спрабаваў правесці ў Польшчу 22 тысячы цыгарэт у кніжных паліцах

  • 14.08.2018, 12:29

У дачыненні да кантрабандыста распачатае расследаванне.

Больш за 22 тысяч нелегальных цыгарэт спрабаваў правесці з Беларусі ў Польшчу грамадзянін нашай краіны, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кантрабанда ацэньваецца на некалькі тысяч злотых, яе выявілі супрацоўнікі польскіх службаў у пункце пропуску ў Баброўніках.

- Супрацоўнікі з аддзела мытні ў Баброўніках, падчас агляду беларускага буса, які перавозіў пасылкі ў Вялікабрытанію, зацікавіліся скрынкамі, у якіх знаходзіліся драўляныя кніжныя паліцы. Пасля праверкі сканарамі высветлілася, што ўнутры кожнай з паліц схаваныя цыгарэты, - паведамляе кіраўнік прэс-службы Падляшскай мытнай управы ў Беластоку Мацей Чарнецкі.

Цыгарэты патрапілі на склад мытнага аддзела ў Баброўніках. Кіроўца буса быў дапытаны. У дачыненні да грамадзяніна Беларусі распачатае расследаванне, якое праводзіць Падляшская мытна-падатковая служба ў Беластоку.

Апошнія навіны