BE RU EN

«Іслач» павітала новага гульца каманды на ўкраінскай мове

  • 10.08.2018, 16:43

Украінскі абаронца Міхаіл Калугін падпісаў кантракт з беларускім клубам.

Украінскі абаронца Міхаіл Калугін стаў гульцом «Іслачы».

Кантракт разлічаны да снежня наступнага года.

Калугін - выхаванец акадэміі харкаўскага «Металіста». На радзіме футбаліст выступаў за «Ільічэвец», «Сталь» і «Букавіну». Сезон 2014/15 правёў у славацкай «Бодве».

З 2016 года Міхаіл гуляе ў Беларусі: да ліпеня 2017 года быў у «Крумкачах», а затым падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». За жодзінскі клуб футбаліст правёў 13 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў два галы.

Калугін ужо паспеў згуляць за «Іслач» у таварыскіх матчах супраць «Смалявічаў» і «Луча», у якіх адзначыўся галявой перадачай. Гулец будзе выступаць пад 73-м нумарам.

«Вітаємо ў нашій команді, Міхайла!» - гаворыцца на афіцыйным (сайце http://fcisloch.by/article.asp?id=Ukrainskij-zashhitnik-Mihail-Kalugin-perehodit-v-%ABIsloch%BB-561) «ваўкоў».

Апошнія навіны