BE RU EN

Ілан Маск вывеў на арбіту спадарожнік, які раздае інтэрнэт авіяпасажырам

  • 22.07.2018, 14:44

Чакаецца, што спадарожнік прапрацуе на арбіце блізу 15 гадоў.

У нядзелю амерыканская кампанія SpaceX правяла паспяховы запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 са спадарожнікам Telstar 19 Vantage, які належыць Канадзе, паведамілі ў прэс-службе вытворцы касмічнай тэхнікі.

Запуск прайшоў з мыса Канаверал у Флорыдзе ў нядзелю. У зададзенай кропцы спадарожнік быў размешчаны прыкладна праз 30 хвілінаў пасля запуску.

Спадарожнік, які належыць канадскай кампаніі Telesat, прызначаны для перадачы шырокапалоснага сігналу ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, а таксама забеспячэння WiFi для авіяпасажыраў над паўночнай часткай Атлантычнага акіяну. Чакаецца, што спадарожнік прапрацуе на арбіце блізу 15 гадоў.

Спадарожнік, вага якога складае больш за 7 тонаў, быў пабудаваны амерыканскай Space Systems Loral. Як паведамлялі ў Space Flight Now, гэта самы цяжкі з падобных апаратаў, якія калі-небудзь запускаліся.

Апошнія навіны