BE RU EN

Трамп і Пуцін размаўлялі «сам-насам» больш за дзве гадзіны

  • 16.07.2018, 16:58

У Хельсінкі завяршылася асабістая сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расеі.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп гутарылі сам-насам больш за 2 гадзіны - на паўгадзіны даўжэй, чым планавалася, паведамляе «Радио Свобода».

Цяпер у Хельсінкі за працоўным абедам праходзяць перамовы ў пашыраным складзе. У складзе амерыканскай дэлегацыі - дзяржсакратар Майк Пампея, памочнік у нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, кіраўнік апарата Белага Дома Джон Кэлі, спецыяльны памочнік прэзідэнта ў расейскіх і еўрапейскіх справах Фіёна Хіл.

Якія-небудзь падрабязнасці таго, пра што гаварылі Трамп і Пуцін, пакуль невядомыя. Перад пачаткам перамоў Трамп сярод іншых тэм называў нераспаўсюджванне ядзернай зброі.

Чакаецца, што пасля завяршэння перамоў Трамп і Пуцін выступяць перад журналістамі.

Апошнія навіны