BE RU EN

Адток капіталу з Расеі вырас на чвэрць

  • 9.06.2018, 21:05

За студзень-травень гэтага года прыватны сектар вывеў з РФ больш за $23 мільярды.

Чысты вываз капіталу з Расеі прыватным сектарам вырас у студзені-траўні 2018 года на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года - да $23,3 млрд. Як піша liga.net, пра гэта цэнтрабанк краіны-агрэсара паведамляе на афіцыйным сайце.

Годам раней адток капіталу з Расеі за гэты перыяд складаў $18,8 млрд.

Аб'ём выведзенага капіталу больш чым на тры чвэрці быў сфармаваны сальда аперацый іншых сектараў з нерэзідэнтамі, адзначае цэнтрабанк.

Калі ў цэлым за 2017 год фінансавыя патокі прыцягнення і размяшчэння сродкаў іншых сектараў за мяжой былі збалансаваныя, сёлета пры мінімальным павелічэнні іх замежных абавязанняў прыкметна вырасла чыстае набыццё фінансавых актываў, паведамляе рэгулятар.

Апошнія навіны