BE RU EN

Рассельгаснагляд працягвае вайну супраць беларускіх прадпрыемстваў

  • 9.06.2018, 14:55

Віцебскі мясакамбінат і Новалукомскі малаказавод аказаліся ў «чорным спісе».

Рассельгаснагляд з 9 чэрвеня забараніў пастаўкі прадукцыі яшчэ з двух прадпрыемстваў Беларусі. Увоз прадукцыі з шасці прадпрыемстваў пастаўлены на ўзмоцнены лабараторны кантроль, паведамляе «Интерфакс».

Як паведамляецца ў матэрыялах службы, праз паўторныя парушэнні права на ўвоз прадукцыі ў РФ пазбаўленыя Віцебскі мясакамбінат (выяўленне бактэрый групы кішэчнай палачкі ў ялавічыне) і ТАА «Малако» (вытворчы цэх у г. Новалукомль) - праз выяўленне ў пітным малацэ альбендазолу.

Акрамя таго, пад узмоцнены лабараторны кантроль патрапіла прадукцыя агракамбіната «Нясвіжскі», Мастоўскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства, ТАА «ПакетПак», Калінкавіцкага мясакамбіната, Слуцкага сыраробнага камбіната і фарэлевай гаспадаркі «Лохва». Гэтая мера прынятая ў сувязі з парушэннем патрабаванняў ЕАЭС і РФ, адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны