BE RU EN

Навукоўцы рэканструявалі знешнасць Ісуса Хрыста

  • 6.06.2018, 19:41

Брытанскі судмедэксперт склаў партрэт Месіі.

Як выглядаў Ісус Хрыстос? Гэта хацелі б ведаць мільярды хрысціян. Навукоўцы вырашыць паспрабаваць рэканструяваць знешнасць Месіі.

Брытанскі судмедэксперт Рычард Ніў склаў прыкладны партрэт тыповага мужчыны той мясцовасці і таго часу, калі жыў Езус, паведамляе ICTV.

У першую чаргу ён адштурхнуўся ад таго факту, што ў Евангеллі сказана, што Ісус нічым вонкава не адрозніваўся ад сваіх вучняў. Гэта значыць ён быў тыповым чалавекам-габрэем таго часу.

У дзень арышту ў Гефсіманскім садзе Юду нават давялося асабіста ўказаць рымлянам на Хрыста, бо тыя не маглі адрозніць яго ад апосталаў.

Рычард Ніў даследаваў некалькі чэрапаў, якія адпавядаюць месцу, часу, нацыянальнасці і ўзросту. На гэтай аснове ён стварыў кампутарную мадэль твару чалавека, які цалкам мог быць Ісусам Хрыстом.

Шырокія скулы, смуглявая скура, цёмныя валасы і вочы. Гэта не дакладны партрэт, а толькі імаверная мадэль. І яна значна бліжэйшая да рэальнасці, чым звыклыя для нас вобразы на абразах.

Апошнія навіны