BE RU EN

Кенгуру, які выскачыў на футбольнае поле падчас матчу, стаў зоркай Сеціва

  • 25.06.2018, 16:35

Жывёліна ўлеглася ля брамы пасля таго, як пераскочыла метровую агароджу.

У Аўстраліі кенгуру выскачыў на футбольнае поле падчас матчу. Інцыдэнт адбыўся ў перапынку паміж першым і другім таймамі. Жывёліна пераскочыла метровую агароджу і ўляглося ля брамы, піша korrespondent.net.

Работнікі стадыёна змаглі прагнаць жывёліну, аднак яна вярнулася пазней, ужо падчас гульні.

Ролік, зняты відавочцамі, быў апублікаваны на Twitter-старонцы CapitalFootball і сабраў 830 тысяч праглядаў за адзін дзень.

Апошнія навіны