BE RU EN

Вайскоўцы заплацілі кіроўцу раздушанага БМП аўтамабіля кампенсацыю

  • 23.06.2018, 16:50

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду за кошт сродкаў афіцэрскага сходу.

«Афіцэры 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання яшчэ раз выбачыліся за здарэнне перад пацярпелым у ДТЗ. Пастановай афіцэрскага сходу брыгады кіроўцу Volkswagen кампенсаваны прычыненыя страты за кошт сродкаў сходу», - паведамілі ў Мінабароны.

Кіроўца распавёў гродзенскаму парталу s13, што кампенсацыяй задаволены: «Мы пагутарылі, усё нармальна. Яны самі патэлефанавалі мне і прыехалі. Я зла ні на каго не трымаю».

Нагадаем, аварыя з удзелам БМП адбылася пад 16.30 22 чэрвеня ў прыгарадзе Гародні. БПМ пасля заносу вылецела на сустрэчную паласу і наехала на Volkswagen Polo. У машыне ў момант ДТЗ быў кіроўца, ягоны ўнук і сабака. На шчасце, усе жывыя.

Апошнія навіны