BE RU EN

Арцём Мілеўскі: Для мяне гонар гуляць на «Дынама», куды я хадзіў, як быў дзецюком

  • 22.06.2018, 21:02

Са слоў форварда берасцейскага «Дынама», ён ніколі не забываў пра Радзіму.

Форвард берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў адкрыцці сталічнага стадыёна «Дынама». З ягоных слоў, ён ніколі не забываў пра сваю радзіму, а са стадыёнам «Дынама» ў яго звязаныя самыя цёплыя ўспаміны.

- Да гэтага двойчы гуляў на гэтым стадыёне, цяпер ужо трэцім разам. Дзякуй усім, хто даў мне гэтую магчымасць. Для мяне гонар гуляць на гэтым стадыёне, куды я хадзіў, як быў дзецюком, перажываў за Валянціна Бялькевіча, Аляксандра Хацкевіча, за людзей, якія стваралі беларускі футбол. Для мяне нацыянальная каманда была не пустым гукам. Так склалася жыццё, што я выступаў за нацыянальную каманду Украіны. Мне прыемна тут знаходзіцца. Грандыёзны стадыён і грандыёзнае адкрыццё.

Так, матч таварыскі, але нават у ім хочацца выйграць. Рады за Рамана Мікалаевіча Васілюка і за ўсіх «дынамаўцаў», якія перамаглі.

Пасля матчу мы кіруемся ў Берасце, у панядзелак чакае гульня, будзем рыхтавацца. Апошнія два матчы выйгралі: з «Іслаччу» і сёння, таму трэніроўкі пройдуць у добрым настроі, - падае словы Мілеўскага клубная прэс-служба.

Апошнія навіны