BE RU EN

Францыя падолела Перу і выйшла ў плэй-оф ЧС-2018

  • 21.06.2018, 20:22

Французы падолелі перуанцаў з лікам 1:0.

Каманда Францыі падолела каманду Перу ў матчы другога тура групавога этапу чэмпіянату свету ў футболе.

Сустрэча, якая праходзіла ў Екацярынбургу, завяршылася з лікам 1:0.

Адзіны гол у матчы на рахунку Кіліана Мбапе (34-я хвіліна).

Францыя набрала шэсць балаў пасля двух тураў і забяспечыла сабе права гуляць у 1/8 фіналу ЧС. Каманда Перу, пацярпеўшы дзве паразы, страціла шанцы выступіць у плэй-оф сусветнага першынства.

Апошнія навіны