BE RU EN

Жыхар Мёраў напаў на міліцэйскую машыну

  • 14.06.2018, 12:44

Мужчына спрабаваў спусціць колы ў патрульнага аўто.

У Мёрах канфлікт адбыўся ля плошчы Памяці загінулых змагароў – нецвярозы мужчына стукаў у кузаў патрульнага аўтамабіля і спрабаваў спусціць паветра з колаў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Пры гэтым, як піша газета «Мёрскія навіны» са спасылкай на праваахоўныя органы, ён моцна крычаў і нецэнзурна лаяўся. У выніку жыхар Мёраў быў аштрафаваны на дзве базавыя велічыні – 49 рублёў.

Апошнія навіны