BE RU EN

Індэкс «ЧаркіСкваркі»: Свініна і гарэлка прадаўжаюць даражэць

  • 14.06.2018, 12:28

У студзені-сакавіку насельніцтва стала трошкі бяднейшым, чым у кастрычніку-снежні летась.

Такую выснову зрабілі эксперты даследчага цэнтра BIPART і праекту «Кошт урада», якія прапанавалі чарговае даследаванне індэкса «ЧаркаСкварка», піша tut.by.

Свініна і гарэлка прадаўжаюць даражэць. Паводле вынікаў першага квартала 2018 года кошт набору з 100 грамаў гарэлкі і 100 грамаў свініны склаў 2,5 рубля. Гэта на 2,5% больш, чым на квартал раней, і на 4,6% больш, чым у аналагічным перыядзе летась.

«Пры гэтым праз снежаньскі скачок да "папіццот" і наступнага прадказальнага зніжэння ўпала пакупніцкая здольнасць заробкаў, выяўленая ў чарках і скварках. Паводле вынікаў 1-га квартала сярэднестатыстычны беларус зарабіў 352 ЧС, што на 3,6% менш, чым у папярэднім перыядзе. Пакупніцкая здольнасць заробкаў упала прыкладна да ўзроўню 3 квартала 2017 года, – адзначаюць эксперты.

Апошнія навіны