BE RU EN

Беларуска прачытала амерыканцам лекцыю пра крыптавалюты

  • 13.06.2018, 17:15

Анастасія Лузгіна - стыпендыятка Фулбрайта.

Экспэрт BEROC і стыпендыятка Фулбрайта з Беларусі Анастаcія Лузгіна прачытала ва Універсітэце Рыа-Грандэ штата Агаё лекцыю «Развіццё фінтэха і рэгуляванне рынку крыптавалют». Пра гэта паведамляе Pomeroy Daily Sentinel (пераклад - belmir.by).

«Фінтэх тут, у ЗША, больш развіты ў параўнанні з такімі краінамі, як Беларусь», - цытуе выданне беларуску.

Як піша Daily Sentinel, Лузгіна скончыла факультэт фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ і мае ступень кандыдата эканамічных навук.

У 2015-м вучылася ў Інстытуце пераходных эканомік пры Цэнтральным банку Фінляндыі, а ў 2016-м удзельнічала ў праграмах МВФ і Сусветнага банка.

Апошнія навіны