BE RU EN

Лукашэнка запрошаны ў Маскву ў кампаніі Дадона, Рахмона і Назарбаева

  • 13.06.2018, 14:43

Пуцін хоча бачыць беларускага дыктатара на адкрыцці ЧС-2018 у футболе.

Цырымонію адкрыцця чэмпіянату свету ў футболе ў Расеі плануюць наведаць кіраўніка розных дзяржаў. Пра гэта распавёў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

З ягоных слоў, з нагоды ЧС-2018 у футболе ў Маскву прыбудзе Лукашэнка і наведае адкрыццё турніру 14 чэрвеня.

Акрамя таго, на цырымонію адкрыцця прыедуць прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў і іншыя.

Пацвердзіць гэтую інфармацыю ў прэс-службе Лукашэнкі не змаглі.

Чэмпіянат свету ў футболе - 2018 пройдзе з 14 чэрвеня да 15 ліпеня ў 11 гарадах Расеі на 12 стадыёнах.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату пройдзе 14 чэрвеня на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве перад першай гульнёй турніру Расея - Саудаўская Арабія.

Апошнія навіны