BE RU EN

Кіроўца фургона з Беларусі праехаў амаль усю Еўропу без кола

  • 21.05.2018, 10:49

Беларус ехаў на 40-тонным грузавіку з Гішпаніі.

17 траўня на Любушскім адцінку аўтастрады А2 супрацоўнікі польскай транспартнай інспекцыі спынілі беларускага кіроўцу. Ён знаходзіўся за стырном 40-тоннага грузавіка з паўпрычэпам без кола на адной з восі, піша abw.by.

Аўтацягнік ехаў з Гішпаніі ў Беларусь. На тэрыторыі Францыі кіроўца выявіў, што адно з колаў было заблакаваным. Ён зняў кола, а вось часова падвязаў лінай для мацавання грузу, і прадоўжыў рэйс.

Транспартнікі паказалі, што рух у гэтым выпадку нельга было прадаўжаць: неабходна было альбо з'ехаць з дарогі, альбо выклікаць аўтадапамогу. Інспектары прыпынілі дзеянне рэгістрацыі паўпрычэпа і пакаралі кіроўцу штрафам. Пакуль транспартны сродак не будзе адрамантаваны, выкарыстоўваць яго забаранілі, паведамілі ў Інспекцыі дарожнага транспарту Польшчы.

Апошнія навіны