BE RU EN

Праз YouTube цяпер можна будзе слухаць музыку

  • 17.05.2018, 17:55

Відэахостынг YouTube запусціў уласны музычныя сэрвіс, які будзе называцца YouTube Music.

Як піша gordonua.com, пра гэта 16 траўня паведамілі ў блогу кампаніі.

На першы план у сэрвісе выйдуць менавіта музычныя кампазіцыі, але таксама ў ім можна праглядзець і відэакліпы. У Google пачнуць паэтапны запуск новага музычнага сэрвісу. На наступным тыдні ён з'явіцца ў ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Мексіцы і Паўднёвай Карэі, а затым і ў іншых краінах свету.

«YouTube Music - гэта новы музычны струменевы сэрвіс, створаны для музыкі: афіцыйныя песні, альбомы, тысячы плэйлістоў і музычнае радыё, а таксама велізарны спіс рэміксаў ад YouTube, жывыя выступы, вокладкі і музычныя кліпы, якія вы не можаце знайсці нідзе. Упершыню ўсе музычныя кірункі вы можаце знайсці ў адным месцы», - паведамілі ў YouTube.

Кампанія ўжо запусціла сайт сэрвісу. Неўзабаве з'явяцца дастасаванні для iOS і Android.

Версія YouTube Music будзе бясплатнай, але ў ёй будзе прысутнічаць рэклама. Платная версія дастасавання YouTube Music Premium ($9,99) дасць магчымасць карыстальнікам слухаць музыку без рэкламы і нават пасля блакавання экрана, чаго няма ў бясплатнай версіі.

Апошнія навіны