BE RU EN

Лукашэнка падарыў Сербіі чатыры знішчальнікі

  • 22.04.2018, 20:47

Дыктатар перадасць Бялграду 4 знішчальнікі МіГ-29.

Беларусь у рамках вайсковай тэхнічнай дапамогі перадасць Сербіі 4 знішчальнікі МіГ-29, публікуе РІА «Новости» паведамленне кіраўніка сербскага вайсковага міністэрства Аляксандра Вуліна:

- У Беларусі мы атрымалі чатыры самалёты МіГ-29, якія будуць адрамантаваныя і мадэрнізаваныя паводле той жа мадэлі, як і шэсць самалётаў, атрыманых ад Расейскай Федэрацыі. Паводле дамоўленасці прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча і Лукашэнка Беларусь нам перадаў у дар самалёты, і мы вельмі ўдзячныя за гэта, - сказаў Вулін.

Паводле ягоных слоў, цягам года Бялград «атрымае поўную эскадрыллю МіГ-29, прыбудуць гелікаптэры Мі-17 і Мі-35».

Апошнія навіны