BE RU EN

Каля рэзідэнцыі караля Саудаўскай Арабіі адбыліся страляніна і выбухі

  • 22.04.2018, 10:40

Кароль быў эвакуіраваны.

У раёне рэзідэнцыі караля Саудаўскай Арабіі Салмана ібн Абдул-Азіз Аль Сауда ў Эл-Рыядзе быў зафіксаваны абстрэл і выбухі, піша Jerusalem Post са спасылкай на паведамленні ў Twitter.

Jerusalem Post сцвярджае, што ў сацыяльных сетках публікуюць фатаграфіі і відэазапісы таго, што адбываецца. Ёсць інфармацыя, што стральба адбылася праз спробу дзяржаўнага перавароту. Паведамляецца, што кароль быў эвакуіраваны.

Выданне адзначае, што пакуль не можа пацвердзіць дакладнасць гэтых паведамленняў.

Апошнія навіны