BE RU EN

Страты «Белшыны» выраслі ў 65 разоў

  • 20.04.2018, 17:38

Чыстая страта прадпрыемства складае больш за 274 мільёны.

Чыстыя страты ААТ «Белшына» ў 2017 годзе выраслі без малога ў 65 разоў да 274,17 млн рублёў. Як паведамляе belmarket.by, такая інфармацыя змяшчаецца ў гадавой справаздачы кампаніі, апублікаванай на Адзіным партале фінансавага рынку.

Вызначальны ўплыў на фінансавыя вынікі прадпрыемства зрабілі страты ад курсавых розніц. Яны склалі 357,4 млн рублёў. У папярэднія гады прадпрыемствы маглі не ўлічваць курсавыя розніцы на ўказ Лукашэнкі. Аднак іх усё ж давялося зафіксаваць у 2017-м.

Апошнія навіны