BE RU EN

Лінкявічус: Еўразвяз можа падоўжыць санкцыі супраць РФ на год замест паўгода

  • 16.04.2018, 10:53

Кіраўнік МЗС Літвы зрабіў заяву на пасяджэнні Рады ЕЗ у Люксембургу.

Еўразвяз можа падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расеі на год замест шасці месяцаў, як гэта рабілася звычайна. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус пасля прыбыцця на паседжанне Рады ЕЗ у Люксембургу, паведамляе ТАСС.

"Дадатковыя санкцыі ці прынамсі прадаўжэнне санкцый на 12 месяцаў замест шасці месяцаў маглі б рэальна быць", – сказаў ён.

Апошнія навіны