BE RU EN

Расейскі дэпутат растаптаў свой iPad праз санкцыі ЗША

  • 16.04.2018, 10:13

Дэпутат захацеў паказаць прыклад суграмадзянам.

Дэпутат муніцыпалітэта Яраслаўля Дзмітрый Пятроўскі растаптаў свой iPad праз увядзенне ЗША супраць Расеі новых санкцый. Відэазапіс ён апублікаваў на старонцы ў Facebook.

"А ты растаптаў свой iPhone? Або iPad?" – напісаў ён.

"У нашай краіне плануецца забарона на амерыканскія тавары, мы – дэпутаты – павінны паказаць прыклад", – напісаў Пятроўскі ў каментарах.

Ён дадаў, што хоча паглядзець, як з яго возьмуць прыклад прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў і спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.

6 красавіка Вашынгтон абвесціў пра санкцыі супраць 24 расейскіх бізнэсмэнаў і высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама шэрагу кампаній.

Амерыканскае міністэрства фінансаў патлумачыла, што такія захады зробленыя ў мэтах выканання закона "Аб супрацьдзеянні спаборнікам Амерыкі пасродкам санкцый" (CAATSA), які ў жніўні 2017 года ўхваліў прэзідэнт Дональд Трамп.

Паводле звестак агенцтва Bloomberg, 9 красавіка сукупная маёмасць самых багатых расейцаў зменшылася на $ 16 млрд. Пашырэнне санкцый таксама выклікала абвал каціровак на Маскоўскай біржы і зніжэнне біржавога курсу рубля.

Мядзведзеў заклікаў дэпутатаў Дзярждумы РФ вылучыць прапановы захадаў у адказ на санкцыі ЗША.

Апошнія навіны