BE RU EN

Экспэрты назвалі 10 аўтамабіляў-доўгажыхароў

  • 22.03.2018, 18:47

Лідарам вынослівасці была Toyota Camry.

Экспэрты амерыканскага часопіса Consumer Reports апублікавалі спіс ТОП-10 аўтамабіляў-доўгажыхароў. У пералік увайшлі мадэлі, якія змаглі праехаць звыш 320 тысяч кіламетраў без істотных капіталаўкладанняў. Лідарам вынослівасці аказалася Toyota Camry.

Пра гэта піша Autonews.

Дзясятка найбольш надзейных аўтамабіляў уключае пікапы, мінівэны і пазадарожнікі. Усе гэтыя аўто змаглі не толькі пераадолець дыстанцыю, але пры гэтым не прынесці істотных праблем сваім уладальнікам.

Поўны пералік аўтамабіляў-лідараў з прабегам:

Toyota Camry

Honda Accord

Toyota Prius

Honda CR-V

Toyota Sienna

Honda Civic

Toyota Corolla

Toyota 4Runner

Toyota Highlander

Ford F-150

Апошнія навіны