BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Шэсце ў Дзень Волі пачнецца а 12:00 на плошчы Якуба Коласа

  • 20.03.2018, 17:55

Лідар БНК праінфармаваў гарвыканкам аб шэсці 25 сакавіка.

Пра гэта гаворыцца ў лісце лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча, перададзеным сталічным уладам, паведамляе прэс-служба БНК:

- У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі дамовамі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу правесці 25 сакавіка Марш годнасці і свабоды, прымеркаваны да сотай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пачатак мерапрыемства - а 12.00 на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Марш пройдзе да месца правядзення святочнага канцэрта каля Опернага тэатра, - гаворыцца ў дакуменце.

Мікола Статкевіч падкрэсліў, што ў Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай, лідар БНК паведаміў аб нашым намеры правесці Марш годнасці і свабоды за пяць дзён да яго пачатку.

- Прапаную выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае i бяспечнае правядзення масавага мерапрыемства, - піша Мікалай Статкевіч.

Нагадаем, 25 сакавіка ў Менску адбудзецца дазволены ўладамі святочны канцэрт і мітынг каля Опернага тэатра. Мітынг-канцэрт пройдзе з 14.00 да 19.00, канцэрт пачнецца з 15:00.

Апошнія навіны