BE RU EN

Жыхар Пенсільваніі атрымае за латарэю 457 мільёнаў даляраў

  • 18.03.2018, 19:04

Гэта восьмы ў велічыні джэк-пот за ўсю гісторыю ЗША.

У нядзелю, 18 сакавіка, папулярная амерыканская латарэя Powerball паведаміла, што джэк-пот памерам 456,7 мільёна даляраў быў сарваны напярэдадні. Шчаслівы квіток быў набыты некім у штаце Пенсільванія. Пакуль яшчэ ніхто не заявіў свае правы на грошы, піша сайт fakty.ua.

Шчаслівай апынулася наступная камбінацыя лікаў: 22-57-59-60-66 плюс 7 (гэта асаблівы шар, які так і называецца Powerball). Шанцы атрымаць галоўны прыз складалі адзін да 292 мільёнаў.

Гэта восьмы ў велічыні джэк-пот за ўсю гісторыю ЗША. Нагадаем, 6 студзеня жанчына з Нью-Гэмпшыра атрымала 570 мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны