BE RU EN

Названыя самыя прыгожыя аўто 2017 года

  • 18.02.2018, 16:05

Аўтаэксперты назвалі самыя прыгожыя аўтамабілі ва ўсім свеце.

Міжнароднае журы, у складзе якога ўваходзілі аўтаэксперты з профільных аўтавыданняў, назвала самыя прыгожыя аўтамабілі ва ўсім свеце. Лаўровы вянок дастаўся спорткару французскай вытворчасці Alpine A110. Гэта аўто было прэзентаванае летась увесну на аўтасалоне ў Жэневе, паведамляе avtoblog.ua.

Нямецкі ўседарожнік BMW X2 здабыў «срэбра» ў згаданым конкурсе.

Трэцяе месца прысудзілі яшчэ адной французскай аўтамадэлі DS7 Crossback.

На чацвёртай прыступцы апынулася шырокавядомая ва ўсім свеце аўтамадэль Volvo XC60.

Пяцёрку замкнула аўтамадэль Jaguar F-Pace.

Па прыгажосці афармлення салона першае месца здабыў згаданы вышэй «француз» - DS7 Crossback.

Найлепшай канцэпт-мадэллю прызналі Concept Vision Coupe.

А самым файным ва ўсім свеце суперкарам суддзі аднагалосна выбралі McLaren 720S. Усе правы абароненыя.

Суперкар на то і «супер», каб быць найлепшым за астатнія. Аднак у спісе прызёраў відавочна бракуе пару годных машын.

Апошнія навіны