BE RU EN

«Ляцім падтрымаць Украіну»: прэзідэнтка Літвы пачынае візіт у Кіеў

  • 7.12.2018, 12:00

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў пятніцу наведае Украіну з афіцыйным візітам.

Як піша «Европейская правда», пра пачатак візіту яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

«Ляцім падтрымаць Украіну!» - напісала Даля Грыбаўскайтэ на літоўскай і ўкраінскай мовах, размясціўшы фатаграфію з борта самалёта. Пры гэтым на фота бачна, што прэзідэнт Літвы, хутчэй за ўсё, падарожнічае эканом-класам.

Адзначым, што яшчэ падчас візіту ва Украіну ў 2014 годзе Даля Грыбаўскайтэ прадэманстравала журналістам веданне ўкраінскай і не карысталася паслугамі перакладчыка.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта Украіны, падчас візіту Грыбаўскайтэ ў Кіеў запланаваны перамовы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у рамках пасяджэння Рады прэзідэнтаў Украіны і Літвы і падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Апошнія навіны