BE RU EN

Філарэт прызнаў, што ў часы СССР супрацоўнічаў з КДБ

  • 22.12.2018, 20:33

Святар сцвярджае, што тады з КДБ супрацоўнічалі абсалютна ўсе біскупы.

Былы зверхнік УПЦ КП Філарэт распавёў, што ў часы СССР быў вымушаны супрацоўнічаць з КДБ, які, з яго слоў, кантраляваў усю царкву. Як піша liga.net, пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Радио Свобода.

«У Савецкім саюзе царква была пад кантролем КДБ. Без згоды КДБ не ставілі ні архірэяў, ні святароў, і таму царква існавала ў такіх умовах», - сказаў Філарэт.

З ягоных слоў, біскупы абавязаны былі ўзгадняць з КДБ усе прызначэнні. «Таму існавала рэгістрацыя. Указ архірэя быў несапраўдны, калі няма рэгістрацыі», - сказаў святар.

«Таму для таго, каб мець рэгістрацыю, трэба было дамовіцца з імі, каб яны пагадзіліся на прысвячэнне таго ці іншага біскупа і прызначэнне таго ці іншага святара», - сцвярджае Філарэт.

На пытанне журналісткі, ці абгрунтаваныя абвінавачванні з боку РПЦ менавіта ў яго адрас у супрацоўніцтве з савецкай спецслужбай, святар сказаў: «Справа ў тым, што не было ніводнага біскупа, які б не меў кантактаў з імі. Калі ён не меў, то не быў біскупам. Таму, калі хто-небудзь з тых архірэяў скажа, што ён не меў кантактаў, то гэта значыць, што ён кажа няпраўду... Я - не выключэнне, усе так рабілі».

Нядаўна ў апублікаванай картатэцы агентаў КДБ Латвійскай ССР знайшлі картку на імя Аляксандра Іванавіча Кудрашова 1939 году нараджэння, звесткі якога цалкам супадаюць са звесткамі зверхніка Латвійскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

Апошнія навіны