BE RU EN

«Замарожаныя ў часе»: польская мастачка стварыла цыкл карцінаў пра Беларусь

  • 22.12.2018, 13:26

Яна таемна здымала кліентаў і прадаўцоў у ГУМе.

Польская мастачка Паліна Алоўская стварыла цыкл карцінаў пра Беларусь. Яны паказаныя на выставе пад назвай Belavia. З 2016 года мастачка не раз прыязджала ў беларускую сталіцу і фатаграфавала горад, паведамляе сайт magazynszum.pl.

Мастачка ўспрымае Менск як «культурна замарожаны ў часе». Паводле ейных словаў, ён выклікае ў ёй успаміны пра перыяд станаўлення камуністычнай Польшчы.

ПАЛІНА АЛОЎСКАЯ. МЕНСК, ПРАСПЕКТ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, ПАЛАТНО, АЛЕЙ, АКРЫЛ, 2018
ФОТА: MAGAZYNSZUM.PL

Працы на выставе даследуюць архітэктуру, стыль і традыцыі краіны, якая, паводле словаў Алоўскай, выглядае як «прыхаваная сацыялістычная ўтопія».

Многія карціны з цыклу «Універмаг» былі напісаныя ў ГУМе. Натхнёная раманам Эміля Заля «Дамскае шчасце», у якім апавядаецца пра сілу Дому моды ў Парыжы канца XIX стагоддзя, Алоўская таемна здымала кліентаў і прадаўцоў у ГУМе.

ПАЛІНА АЛОЎСКАЯ. «ВІЦЕБСКІ ВАКЗАЛ», ПАЛАТНО, АЛЕЙ, АКРЫЛ, 2018
ФОТА: MAGAZYNSZUM.PL

«У адрозненне ад кнігі Заля – сімвалу капіталізму і росквіту сучаснага горада – ГУМ падобны на капсулу часу халоднай вайны; там даступныя толькі тавары беларускай вытворчасці, заходніх брэндаў няма», – напісана на сайце.

ПАЛІНА АЛОЎСКАЯ. МЕНСК, ПРАСПЕКТ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, ПАЛАТНО, АЛЕЙ, АКРЫЛ, 2018
ФОТА: MAGAZYNSZUM.PL

Апошнія навіны