BE RU EN

У панядзелак у Беларусі будзе снежнае і марознае надвор'е

  • 16.12.2018, 19:22

Тэмпература паветра на працягу дня складзе 1-7 градусаў марозу.

Заўтра, 17 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е. У заходняй частцы краіны пройдзе снег, месцам моцны. Таксама прагназуецца слабая завіруха, на асобных адцінках дарог - слізгота, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, уночы парыўны, удзень сярэдні.

Тэмпература паветра цягам дня складзе 1-7 градусаў марозу, уначы на ўсходзе краіны чакаецца да 8-10 са знакам мінус.

Апошнія навіны