BE RU EN

У Расеі заявілі пра правал «мадэрнізацыі» флоту

  • 16.12.2018, 13:45

Эканамічны крызіс ударыў па субмарыне РФ.

Планы расейскіх ВМС зрабіць караблі і падводныя лодкі з крылатымі ракетамі «Калібр» эфектыўным сродкам няядзернага стрымлівання да 2020 года праваліліся, паведамляюць «Известия».

Прадугледжанае Дзяржпраграмай узбраення 2011-2020 гадоў маштабнае абсталяванне флоту крылатымі ракетамі з перспектывай выйсці на другое месца пасля ЗША (вага ракетнага залпу амерыканцаў блізу 4000 адзінак) не адбылося.

Значна ссунуліся тэрміны пабудовы новых караблёў і мадэрнізацыя падводных лодак. Напрыклад, з запланаваных да пабудовы 26 карветаў і фрэгатаў - носьбітаў «Калібр» - у склад флоту ўвайшлі толькі чатыры караблі. Зацягнулася мадэрнізацыя падводных крэйсераў праекта 949А, а таксама іншых караблёў і субмарын.

Цяпер расейскі флот налічвае ўсяго адзінаццаць невялікіх караблёў і катэраў, абсталяваных комплексам «Калібр» з сумарным патэнцыйным залпам 96 ракет, а таксама сем дызельных і ад трох да пяці атамных субмарын, таксама абсталяваных гэтай зброяй.

Такія марудныя тэмпы пераўзбраення ствараюць патэнцыйную пагрозу стратэгічнай стабільнасці ВМФ Расеі і ставяць пад пагрозу абароназдольнасць краіны.

Апошнія навіны