BE RU EN

Беларускі трэнер патрабуе ад дагестанскага «Анжы» $45 тысяч

  • 11.12.2018, 20:08

Вадзім Скрыпчанка судзіцца са сваёй былой камандай.

Беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка так і не атрымаў ад свайго былога клуба «Анжы» 45 тысяч даляраў, што належалі яму.

Нагадаем, Скрыпчанка адпрацаваў у махачкалінскай камандзе год і пры ім клуб вылецеў з ФНЛ. Праўда ў выніку «Анжы» пашанцавала і праз банкруцтва «Амкара» дагестанцы вярнуліся назад. Але беларускага трэнера звольнілі, а грошы яму так і не заплацілі. Не дапамог і выйграны суд, паведамляе pressball.by cа спасылкай на тэлеграм-канал «Мутко против».

Цяпер Скрыпчанка патрабуе не толькі вярнуць свае законныя 3 мільёны расейскіх рублёў (45 тысяч даляраў), але і аштрафаваць каманду на 500 тысяч рублёў (7 500 даляраў).

Апошнія навіны