BE RU EN

Мянчук тройчы за дзень скакаў пад цягнік метро, але застаўся жывы

  • 10.12.2018, 15:42

Інцыдэнт адбыўся ў суботу.

Як распавёў mlyn.by старэйшы памочнік Менскага транспартнага пракурора Дзмітрый Доўгаль, у нядзелю двое мужчын паспрабавалі кінуцца пад цягнік, прычым адзін з іх зрабіў гэта тройчы (!!!) за дзень.

Са слоў Дзмітрыя Доўгаля, 9 снежня а 14:30 на станцыі метро «Спартыўная» пасажыр скочыў на чыгуначныя шляхі. Работнікі метрапалітэна экстранна адключылі электраэнэргію, вынеслі яго на насілках і выклікалі хуткую. Мужчына быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную лякарню, але менш чым праз дзве гадзіны ён зноў кінуўся пад цягнік. На гэты раз на станцыі «Пятроўшчына».

- Яго зноў даставілі ў «дзявятку», а вечарам зноў адпусцілі. А 19:25 ён даехаў да станцыі метро «Каменная горка» і трэцім разам скокнуў пад цягнік. На гэты раз мужчыну павезлі ў РНПЦ «Навінкі».

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося ў гэты ж дзень на станцыі «Трактарны завод». А 22:58 мужчына паспрабаваў скокнуць на рэйкі перад цягніком, але яго выратавалі пасажыры, схапіўшы за вопратку і адцягнуўшы ад цягніка. Ён быў дастаўлены ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі.

Апошнія навіны