BE RU EN

Нямецкі міністр распавёў, як Нямеччына пакарае Расею праз анэксію Крыма

  • 10.12.2018, 14:28

Хайка Маас гранічна выразна і проста выказаўся пра санкцыі супраць Расеі.

Ужо дзейныя санкцыі, уведзеныя супраць Расеі праз анэксію паўвострава Крым, будуць падоўжаныя, але трэба заставацца ў кантакце з бакамі канфлікту, піша «Главред».

З такой заявай у Брусэлі публічна, падчас паседжання Еўракамісіі, выступіў кіраўнік нямецкага Міністэрства замежных спраў Хайка Маас.

«Па-першае, мы прадоўжым расейскія санкцыі, якія цяпер існуюць, у сувязі з незаконнай анэксіяй Крыма. У астатнім мы павінны захоўваць цесны кантакт з абодвума бакамі, мы гэта робім у рамках так званага нармандскага фармату разам з нашымі французскімі сябрамі. Як можна дээскалаваць сітуацыю. І мы будзем гэта рабіць», - заявіў дыпламат.

Апошнія навіны