BE RU EN

Манфрэд Вебер cтаў адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка Еўракамісіі ад ЕНП

  • 8.11.2018, 16:31

Віцэ-прэзідэнт нямецкага ХДС набраў 492 з 619 галасоў.

Еўрапейская народная партыя вылучыла нямецкага палітыка Манфрэда Вебера сваім адзіным кандыдатам на пасаду старшыні Еўракамісіі.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Süddeutsche Zeitung.

Віцэ-прэзідэнт нямецкага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Манфрэд Вебер атрымаў падтрымку 492 з 619 дэлегатаў Кангрэса ЕНП, які праходзіць у Хельсінкі.

Ягоны апанент, экс-прэм'ер Фінляндыі Аляксандр Стуб набраў 127 галасоў.

«Я мару пра Еўропу, якая ні ад каго не залежыць, дзе мы працуем, дзе ствараем найлепшыя ўмовы для жыцця для ўсіх еўрапейцаў», - заявіў Вебер.

Ён назваў сваімі прыярытэтамі абарону еўрапейскіх межаў і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Таксама палітык падзяліўся сваёй марай, якая палягае ў тым, каб еўрапейцы першымі вынайшлі лекі ад раку.

Калі Вебер пераможа на выбарах у Еўрапарламент у траўні, ён можа замяніць на пасадзе Жана-Клода Юнкера і стаць першым немцам, які ўзначаліць Еўрапейскую камісію праз 50 гадоў.

Апошнія навіны