BE RU EN

Кошт нафты зніжаецца праз рост запасаў у ЗША

  • 22.11.2018, 10:40

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў.

Нафта маркі Brent у Лондане патаннела на $0,32, а кошт на гатунак WTI ў Нью-Ёрку ўпаў на $0,18, піша korrespondent.net.

Сусветныя кошты нафты эталонных марак аднавілі зніжэнне праз рост камерцыйных запасаў у ЗША і пра заяву Дональда Трампа пра нізкія кошты «чорнага золата». Пра гэта сведчаць звесткі таргоў раніцай у чацвер, 22 лістапада.

Так, кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures а 08:50 паводле Кіева знізіўся на $0,32 (0,50%) - да $63,16 за барэль.

У сваю чаргу кошт нафты WTI з пастаўкай у студзені на электронных таргах Нью-Ёркскай таварнай біржы (NYMEX) патаннеў на $0,18 (0,33%) - да $54,45 за барэль.

Паводле звестак Мінэнэрга ЗША, запасы нафты ў краіне за мінулы тыдзень павялічыліся на 4,85 барэляў. Экспэрты, апытаныя агенцтвам Bloomberg, у сярэднім прагназавалі рост запасаў нафты на 3,45 барэляў.

Напярэдадні ў сераду ўвечары рынак беспаспяхова спрабаваў адыграць падзенне больш чым на 6%, якое назіралася на дзень раней. Кошты нафты выраслі ў межах 2-3%, але гэтага выявілася недастаткова, каб кампенсаваць такое падзенне.

Таксама ў сераду прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў падзяку Саудаўскай Арабіі за зніжэнне нафтавых коштаў, назваўшы такое падзенне выдатным. Аднак адначасова ён заклікаў апусціць кошты яшчэ ніжэй.

Апошнія навіны