BE RU EN

Беларусы за адзін дзень сабралі грошы на камяні для Крэўскага замка

  • 17.11.2018, 16:23

Паўдзельнічаць у аднаўленні замка і прывезці свае камяні можа кожны.

На рэканструкцыі помніка гісторыі і культуры XIV стагоддзя скончыліся камяні, а ў бюджэт рэстаўрацыі ў гэтым годзе іх набыццё не закладзена. Журналіст Глеб Лабадзенка прапанаваў беларусам набыць камяні самастойна - гэта зрабілі за адзін дзень. Але прывезці іх у Крэва можна і самастойна. Карэспандэнтам «Белсату» Вольга Чайчыц павезла ў Крэве камяні з Фаніпаля.

«Учора людзі ахвяравалі грошы - сёння камяні на версе замкавай сцяны. Разумееце! У чым сіла грамадства! Мы можам імгненна: учора сабраць грошы, а сёння з раніцы 6 тон камянёў ужо прыехалі ў замак. Так хутка ні адзін будаўнічы трэст не працуе», - кажа Лабадзенка.

Аднаўляць у вежы плануюць усе пяць узроўняў, ды накрываць яе керамічнай гонтай.

Пакуль жа паўдзельнічаць у аднаўленні замка, ды прывезці свае камяні можа кожны.

Апошнія навіны