BE RU EN

Стала вядома, дзе працуе Кабякоў

  • 12.11.2018, 21:36

Экс-прэм'ер стаў «незалежным дырэктарам».

Стала вядома, дзе працуе былы беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. 9 лістапада ён быў абраны ў склад рады дырэктараў Белгазпрамбанка «ў статусе незалежнага дырэктара».

Як інфармуе прэс-служба Белгазпрамбанка, за месяц да гэтага Кабякоў «прайшоў ацэнку адмысловай камісіі Нацбанка на адпаведнасць кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі».

Як раз у пачатку кастрычніка і з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што экс-прэм'ер-міністр стане банкірам.

21 лістапада Андрэю Кабякову споўніцца 58 гадоў. Урад ён узначальваў з 27 снежня 2014-га да 18 жніўня 2018 года. На пасадзе прэм'ера Кабякова змяніў Сяргей Румас. Калі першы ў банкаўскай сферы не працаваў, то другі кіраваў Банкам развіцця.

Апошнія навіны