BE RU EN

ЗША спынілі дазапраўку савудаўскіх вайсковых самалётаў

  • 10.11.2018, 19:39

Савудаўская Арабія ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Емене з 2015 года.

ЗША спынілі паветраную запраўку вайсковых самалётаў міжнароднай кааліцыі на чале з Савудаўскай Арабіяй, што дзейнічае ў Емене, перадае «Голас Амэрыкі».

Пра гэта заявіла Савудаўская Арабія, зазначыўшы, што ЗША спынілі рабіць гэта на просьбу Эр-Рыяда, бо савудаўскія вайскоўцы здольныя праводзіць паветраную дазапраўку самастойна.

Афіцыйны прадстаўнік ЗША паведаміў, што Вашынгтон падтрымаў гэтую пастанову.

Гэтыя змены адбыліся на хвалі скандалу з забойствам журналіста Джамаля Хашогі і пасля таго, як заканадаўцы абедзвюх партый у Кангрэсе ЗША пагражалі заблакаваць гэтыя запраўкі.

Савудаўская Арабія ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Емене з 2015 года. У выніку гэтай вайны загінулі больш за 10 тысяч чалавек, блізу 2 млн сталі ўцекачамі.

Апошнія навіны