BE RU EN

Беларускае прадпрыемства цягам пяці гадоў падманвала сваіх работнікаў

  • 5.10.2018, 8:59

Працоўны падаў у суд на «Гомельпрамбуд».

Перад судом замест групы падтрымкі з былых калег, якія апынуліся ў той жа сітуацыі, што і герой рэпартажу, - толькі карэспандэнт «Белсату».

Ігар Жалезнякоў, былы рабочы «Гомельпрамбуда»:

«Не ведаю, магчыма, проста пабаяліся».

Акрамя Ігара Жалезнякова яшчэ 7 работнікаў «Гомельпрамбуда» ўлетку выявілі памылкі: прадпрыемства цягам пяці гадоў не дадавала да адпачынку час за працу ў шкодных варунках. У выпадку Ігара гэта як мінімум 10 дадатковых дзён. Патрабаванні работнікаў кіраўніцтва ігнаравала, таму Ігар у чэрвені звольніўся і падаў у суд.

Павел Галавацкі, праваабаронца (Гомель), каментуе:

«Былі парушаныя артыкулы 58 і 78 Працоўнага кодэкса. З моманту звальнення яму не быў выплачаны своечасова заробак, працоўны адпачынак, а таксама не быў праіндэксаваны заробак да працоўнага адпачынку».

Усё праз фактычнае банкруцтва былога прадпрыемства-гіганта. На судзе наймальнік прызнаў няўлічаныя 10 дзён адпачынку, але адмаўляецца індэксаваць выплаты. Са слоў адказчыка, запазычанасць складае 120 рублёў.

Сяргей Шаршнёў, галоўны інжынер «Гомельпрамбуд»:

«Эканоміка. Проста ў нас арыштаваныя рахункі, бо не выплачаныя падаткі. А калі падаткі не сплачаныя - то ўсё спыняецца».

Наступнае пасяджэнне - 13 кастрычніка. Працадаўца пратэрмінаваў выплату заробку на 90 дзён, што можа каштаваць яму больш за 3 тысячы рублёў.

Апошнія навіны